BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Захар Сінякоў і Антон Сотнікаў сустрэнуць дні народзінаў за кратамі

30 і 31 студзеня – у такія бліжэйшыя дні палітвязні з Берасцейшчыны будуць мець Дні народзінаў. Гэта асуджаныя па крымінальных палітычна матываваных справах Захар Сінякоў і Антон Сотнікаў.

Палітвязень Захар Сінякоў мае Дзень народзінаў 30 студзеня. Хлопцу былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Падставай да завядзення справы сталі тры сарваных сцяга. Па выніках суда агучана пакаранне — 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Спачатку быў у СІЗА№7, а далейшае месца знаходжання палітвязня праваабаронцам невядомa.

У сваю чаргу палітвязень Антон Сотнікаў за кратамі сустрэне Дзень нараджэння 31 студзеня. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках і ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, а менавіта за тое, што нібыта ён кінуў “зялёнку” ў міліцэйскую машыну. Прысуджана 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пісаць ці дасылаць грашовыя пераводы можна ў папраўчую калонію №17.

Беларускае Радыё Рацыя