BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Захоўваецца вялікая чарга легкавікоў на мяжы Беларусі з Польшчай

Вялікая чарга легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу захоўваецца каля адзінага дзейнага пункта пропуску «Берасце». Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, сёння на 10-ю гадзіну па беларускім часе ў ёй знаходзіліся 2270 машын.

Дзень таму чарга перавышала 2300 аўтамабіляў, а да гэтага дасягала 2400–2500 машын. Цяпер чэргі яшчэ павялічыліся.

За гэты час зменшылася толькі чарга аўтобусаў. У ёй цяпер 12 аўтобусаў, хаця раней іх колькасць перасягала сотню.

ДПК Беларусі вінаваціць у праблемах і чэргах польскіх памежнікаў, якія, паводле версіі ДПК, занадта доўга афармляюць транспарт. Згодна з інфармацыяй ведамства, польскі бок выконвае толькі каля 35% ад дзённай нормы пропуску.