Беларусь цяпер мала згадваецца ў замежных медыя, а міжнародныя палітыкі мала надаюць краіне ўвагі.

“Аднак выйсце ёсць: трэба больш распавядаць пра палітвязняў і часцей ствараць гучныя інфанагоды”, – мяркуе паліталагіня Аліна Харысава.
-Фідбэк ад міжнародных палітыкаў звычайна ў нейкія выбуховыя кропкі таго, што адбываецца ў Беларусі, калі нешта вельмі моцна выбухае ў медыя. Яны зараз вельмі моцна засяроджаны на пытаннях палітзняволеных. Таму што гэта самае эмацыйнае, самае выклікаючае боль пытанне ў нашым рэгіёне.
“Акрамя таго, у міжнародных палітыкаў існуць і ўласныя праблемы, таму задача беларусаў – пастаянна нагадваць пра сябе”, – дадае Аліна Харысава.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






