Маніторынг стану правоў студэнтаў і моладзі ў Беларусі, пашырэнне шэрагаў сяброў арганізацыі, падрыхтоўка справаздачы пра стан акадэмічных свабодаў у беларускай дзяржаве і гэтак далей.

Такімі сталі асноўныя вынікі дзейнасці за 2024 год для Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, – распавёў сябра рады ЗБС Яўген Дзенісенка:
– Нашая структура перадусім жыве, канешне, сябрамі ЗБС. Дзякуючы нашай працы, папоўніліся нашыя шэрагі. І за гэты год, 2024-ы, уступілі ў ЗБС некалькі новых сяброў. Дакладную лічбу я не буду называць у мэтах бяспекі. Але моладзь уступае, моладзь ведае пра ЗБС. Кожны год беларускія студэнты з’язджаюць у замежжа.
ЗБС – гэта аб’яднанне актыўных беларускіх студэнтаў, якія ў тым ліку зараз апынуліся ў эміграцыі. Асноўная дзейнасць пабудаваная на абароне каштоўнасцяў дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






