
У чэрвені 2025 года у Мінску быў затрыманы музыкант, выкладчык і радыёвядоўца Алег Хаменка. Як цяпер вядома, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацу з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаванняў».
Мы лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Алега Хаменкі з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Алега Хаменкі палітычным зняволеным і патрабуем:
неадкладнага вызваліць Алега Хаменку і спыніць ў дачыненні да яго крымінальны пераслед;
адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і іншыя правы і свабоды;
неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Беларускі ПЭН;
Прававая ініцыятыва;
Lawtrend;
Respect-Protect-Fulfill;
Беларускі Хельсінкскі камітэт;
Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.






