Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект, якім уносяцца змяненні ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У апублікаваным раней праекце закона прапаноўвалася дапоўніць КК артыкулам 300-1 “Незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей”.
Законапраектам таксама мяркуецца павялічыць памеры штрафаў па артыкуле 18.35 “Парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы” КаАП. У КаАП прапаноўвалася ўнесці артыкул 18.38 “Парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”.
Яшчэ адна прапанова па КаАП – дадатак артыкулам 13.36. Яна называецца «Дастаўка, уручэнне міжнародных паштовых адпраўленняў або тавараў без правядзення кантролю».






