BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замежніцу ў Беларусі асудзілі за знятае відэа з вайсковай калонай

Вярхоўны суд пакінуў без змен прысуд Берасцейскага абласнога суда ў дачыненні да 30-гадовай грамадзянкі замежнай дзяржавы. Жанчыну асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў, абвінаваціўшы ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Прэс-служба Генпракуратуры паведамляе, што замежніца стала пражывала ў Беларусі з 2016 года і працавала перакладчыцай у шэрагу буйных кампаній. У сакавіку 2022 года яна зняла на відэа калону ваеннай тэхнікі, якая перамяшчалася па тэрыторыі Менскага раёна. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра расейскую вайсковую тэхніку, якая накіроўвалася ва Украіну. Два відэаролікі жанчына адправіла ў чат-бот тэлеграм-канала, які ўлады Беларусі прызналі “экстрэмісцкім”. У апеляцыйнай скарзе яна ўказвала на празмерную строгасць пакарання, але суд вырашыў, што яна ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўкраінку Кацярыну Бруханаву. Яна працавала ў Беларусі перакладчыцай з кітайскай мовы. У ліпені яе затрымалі на беларускай мяжы і забралі тэлефон на праверку. Пасля гэтага на яе пачалі крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”