BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замежныя дыпламаты прыбылі да Мінгарсуда падтрымаць палітвязня

Прадстаўнікі амбасадаў Германіі ды іншых дэмакратычных краін прыбылі да будынка Менскага гарадскога суда, дзе пачаўся працэс над палітвязнем Уладзіславам Беладзедам.

Мэта дыпламатаў — “выказаць салідарнасць”, паведамляе нямецкая дыпмісія. Падкрэсліваецца, што ўрад ФРГ “патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі”.

Беладзед абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў, сярод якіх – распальванне варожасці і абраза прэзідэнта. Яго затрымалі летам мінулага года спачатку па адміністрацыйнай справе, але пасля распачалі крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука амбасады Нямеччыны