BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жана Чарняўская: Калі прыязджаеш у новую краіну, заўсёды цяжка

Развіццё беларускай бізнес-супольнасці, арганізацыя канцэртаў і сустрэч з беларускімі культурніцкімі дзеячамі, адзначэнне беларускіх традыйцыйных святаў, дапамога ў адаптацыі ў новай краіне беларусам, якія толькі прыехалі ў ЗША.

Гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў дабрачыннай арганізацыі “Беларусы Чыкага”, – распавяла яе прадстаўніца, наша сённяшняя Госця Рацыі – Жана Чарняўская:

-Дабрачынная арганізацыя “Беларусы Чыкага” была створана пасля 2010 года, але зарэгістравана ў 2017. І мэтай арганізацыі было аб’яднанне беларусаў, дапамога беларусам, якія толькі прыехалі ў Чыкага, захаванне беларускай мовы, культуры і іх развіццё. І мы працягваем працаваць у гэтым кірунку. Зараз, канешне, яшчэ і расповед амерыканскаму грамадству пра Беларусь, пра праблемы Беларусі. І мы гэта выконваем, мы ідзем наперад з гэтай мэтай і даволі паспяхова.

РР: Якія спосабы падтрымкі беларусаў ці дапамогі ім зараз існуюць?

Жана Чарняўская: Гэтая праблема існавала даўно. Дапамога патрэбна, людзі прыязджаюць. Калі прыязджаеш на новае месца, заўсёды цяжка. Нават з выбудаванай структурай падтрымкі. Я магу сказаць, што мы гэтую структуру яшчэ не выбудавалі. Калі да нас звяртаюцца людзі, мы спрабуем аб’яднаць іх з кім-небудзь другім, хто тут ужо пажыў, каб распавялі, што і як рабіць. Гэта бываюць электронныя рэсурсы, чалавечая падтрымка, ментарства, ёсць у нас вэб-сайт “Беларусы Чыкага”, дзе ёсць некаторая інфармацыя. І чальцы нашай арганізацыі пісалі пра гэта. У нас ёсць група ў Фэйсбуку, ТГ-канал, дзе людзі могуць задаваць пытанні пра дапамогу, працу, парады, куды звярнуцца, куды пайсці. Вельмі часта дапамагаюць нашым эмігрантам польскія арганізацыі, украінскія і амерыканскія арганізацыі па дапамозе мігрантам. Канешне, было б вельмі добра, калі б мы маглі пабудаваць лепшую структуру, якая ўжо ёсць у іншых этнічных суполках, але гэта нашмат большыя суполкі, таму ў іх больш рэсурсаў, але мы глядзім на іх і марым і плануем таксама развіццё такіх арганізацый.

Сачыць за бягучымі мерапрыемствамі ці далучацца да дзейнасці беларусаў Чыкага можна праз профіль у Інстаграм belaruschicago ці праз суполку ў Фэйсбук.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя