Жанчыну, якая пасля выступлення Луганскага тэатра ў Менску выгукнула «Слава Украіне!», арыштавалі на 20 сутак.

Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
Ірыну Саланкову абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несакнцыянаванае пікетаванне) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына выгукнула «Слава Украіне!», бо «падтрымлівае народ Украіны, а словы гэтыя, на яе думку, гэта “пажаданні росквіту Украіне”».
Таксама сцвярджаецца, што жанчына «не падпарадкавалася міліцыянтам» і яе заносілі ў машыну ажно чатыры супрацоўнікі.
вясна






