Вользе Мікалаевай 32 гады. Яна з Баранавічаў. Пасля вучобы ва ўніверсітэце ў Менску вярнулася ў родны горад. У жанчыны ёсць муж і дружная сям’я.

Вольга займалася музыкай і раней была бубначкай у аматарскіх музычных гуртах. Сям’ёй яны падарожнічаюць па Беларусі і іншых краінах.
Жанчыну затрымалі ў лістападзе 2024 года, а асудзілі ў сярэдзіне 2025-га. Мяркуючы па спісе «экстрэмістаў» МУС, яе асудзілі па двух артыкулах — «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
Вядома, што Вользе прысудзілі тэрмін у калоніі. Ёй пагражала да сямі гадоў, але дакладны прысуд невядомы.
КДБ абвесціў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім малы і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фарміраваннем увосень 2024 года. Вольга, падобна, была сярод мадэратараў у чаце, піша «Наша Ніва».






