Ганне Папай 45 гадоў. Родам яна са Жлобіна. Скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і з таго часу жыве ў Менску. Доўгі час жанчына працавала ў банкаўскай сферы — у аддзелах па абслугоўванні кліентаў.

Ганна любіць выпякаць, а таксама вядзе тыкток-канал, дзе распавядае пра тое, як лепш узяць крэдыт на кватэру, як абраць добрае жытло. У Ганны трое дзяцей — два непаўналетнія сыны і дарослая дачка, піша «Наша Ніва».
Жанчыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года. Ганну асудзілі па трох артыкулах — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля прысуду Ганну дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
Паводле інфармацыі «Вясны», яе асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі.
вясна