BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запіска на волю

«Ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам. Сказалі, што за інтэрв’ю, канал і за палымяныя звароты”. Беларуская палітзняоленая Кацярына Новікава здолела перадаць на волю цыдулку з расповедам пра тое, што з ёй адбываецца за кратамі.

Некалькі сказаў, напісаных рукой Новікавай на кавалку туалетнай паперы, трапілі ў рэдакцыю “Белсата”. Дзякуючы гэтаму “лісту на волю” стала вядома, што адбываецца з Кацярынай за кратамі і як да яе ставяцца сілавікі.

Акрамя катаванняў Кацярыне даводзіцца цярпець поўную адсутнасць медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, палітзняволеная падазрае аднаго са сваіх адвакатаў у сувязях з ГУБАЗіК, а іншых абвінаваціла ў непрафесіяналізме.

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра “Вясна”, Новікаву абвінавацілі адразу па сямі крымінальных артыкулах.

Суд прыгаварыў Новікаву да 6,5 гадоў зняволення і 3000 рублёў, якія яна павінна выплаціць у якасці кампенсацыі “пацярпелым”.

Кацярыну Новікаву арыштавалі 15 чэрвеня 2023 года, забраўшы з дому «ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных».

Беларускае Радыё Рацыя