BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запушчаны новы збор на пахаванне забітай у Варшаве беларускі

Грошы, якія ахвяравалі на рэабілітацыю згвалтаванай і забітай у Варшаве беларускі, вяртаюцца на рахункі.

1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Ліза. Да афіцыйнага пацвярджэння смерці яе хлопец Даніла запусціў збор на рэабілітацыю і лячэнне – гісторыя выклікала шок у грамадстве, таму досыць хутка было сабрана больш за 500 тысяч злотых. Сёння грошы пачалі вяртацца на рахункі ахвярадаўцаў. Але цяпер хлопец запусціў новы збор, які мусіць пакрыць расходы на пахаванне.

«Паводле правілаў платформы Pomagam.pl сабраныя ўжо сродкі не могуць быць скарыстаныя для іншых мэт. Таму мы адкрываем новы збор на пакрыццё кошт пахавання і паслуг платнага юрыста, каб той, хто зрабіў злачынства, атрымаў максімальнае пакаранне. Вашы данаты вы самі можаце перанакіраваць на новы збор», – паведаміў Даніла.

Заўтра, шостага сакавіка ў памяць 25-гадовай Лізаветы ў Варшаве плануюць правесці «ціхі» марш. Пахаваюць дзяўчыну таксама ў польскай сталіцы.