BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Зараз можна чакаць усяго што заўгодна”

Зараз можна чакаць усяго што заўгодна, бо вызваленне палітвязняў за 2025 год было дастаткова нечаканым. Таму тыя, хто знаходзіцца ў замежжы, павінны быць гатовыя прымаць вялікую колькасць людзей. Адзначыла былая палітзняволеная, якая зараз жыве ў Літве, выкладчыца італьянскай мовы Наталля Дуліна:

Наталля Дуліна

– Вы ведаеце, у апошні час, асабліва апошні год так нечакана адбыліся такія падзеі, што, мне падаецца, зараз можна чакаць усяго, што заўгодна. Мой выпадак, калі мяне ды іншых вязняў раптам у чэрвені без папярэджання, нечакана выдварылі. Вызвалілі так сказаць і выдварылі.

У снежні 2025 году, крыху больш за месяц таму, 123 палітвязні былі «памілаваныя» Аляксандрам Лукашэнка. Усе яны былі прымусова дэпартаваныя ва Украіну. Пасля частка з іх накіравалася ў Польшчу, а частка ў Літву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя