BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заснавальнік фонду BY_help пачаў уласнае расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай

Заснавальнік фонду салідарнасці BY_help Аляксей Лявончык склаў заявы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай ў Metropolitan Police і NCA — нацыянальную крымінальную агенцыю Вялікабрытаніі.

Далей Лявончык плануе гаварыць з памежнай службай у аэрапортах Лутан і Хітроу. Гэта два аэрапорты, куды Анжаліка магла прыляцець з аэрапорту Шапэна ў Варшаве.

У СМІ з’явілася інфармацыя, што Мельнікава самастойна вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію, «пасля чаго яе след згубіўся». СМІ таксама адзначылі, што невядома, дзе яе дочкі (6 і 12 гадоў).

Мельнікава была абраная старшынёю Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 году ад блоку «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“».  Яна заставалася на сувязі прынамсі да 21 сакавіка.