BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заснавальніка клінікі «Новы Зрок» завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі і вялікага штрафу

У Менскім гарадскім судзе з 23 верасня па 25 лістапада адбываўся разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі «Новы Зрок» Алега Каўрыгіна і яго чатырох былых калегаў. У выніку Алега завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 10000 базавых велічынь (400 тысяч рублёў).

Былым супрацоўнікам клінікі прызначана пазбаўленне волі з адтэрміноўкай выканання, а таксама штрафы. Справу разглядала Анастасія Папко.

Па пазову намесніка Генеральнага пракурора з Алега Каўрыгіна таксама пастанавілі спагнаць больш за тры мільёны рублёў як кампенсацыю ў «лік нявыплачанага падатку». Апроч гэтага, Каўрыгіна пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў.

вясна