BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі 11 менеджараў буйной сеткі сэканд-хэндаў

У Гомельскай вобласці распачалі крымінальную справу супраць уладальнікаў сеткі магазінаў сэканд-хэндаў. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў, махлярстве і ўдзеле ў злачыннай групе. Вядома, што рознічная сетка гэтай кампаніі мае 97 крамаў у 12 гарадах.

Паведамляецца, што затрыманыя ўжо вярнулі 1,9 мільёна рублёў у якасці частковага пакрыцця шкоды. Сцвярджаецца, што двое падазраваных маюць «дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

9 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес з’яўляецца аб’ектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку беларускіх уладаў. У дакладзе падкрэсліваецца, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжой.

вясна