У Маладзечне сілавікі затрымалі 39-гадовага мужчыну, які спрабаваў сарваць дзяржаўны сцяг на тэрыторыі адной са школаў. Відэа з затрыманым апублікаваў Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

На апублікаваным сілавікамі відэа відаць, як мужчына апускае і спрабуе зняць дзяржаўны сцяг Беларусі з флагштока, але ў яго не атрымліваецца — ітён разводзіць рукамі і сыходзіць.
Паведамляецца, што мужчыну заўважылі работнікі школы і выклікалі міліцыю. Як сцвярджае набліжаны да сілавікоў Telegram-канал, следчыя праводзяць праверку па гэтым інцыдэнце. Дзе цяпер затрыманы, ці прад’явілі яму абвінавачаньні і паводле якога артыкулу — не паведамляецца.






