BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі брата палітвязня Ігара Лосіка – Мікіту

Затрымалі брата палітвязня Ігара Лосіка – Мікіту Лосіка, паведамляе фонд «Краіна для жыцця».

Мяркуецца, што гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён зняволены. Прычыны затрымання невядомыя, дзе менавіта ён знаходзіцца — таксама.

Крыніцы «Нашай Нівы», пацвярджаюць затрыманне хлопца. Апошні раз ён быў анлайн 11 красавіка. Хлопец жыў у Оршы.

Сам Ігар Лосік — беларускі журналіст і блогер, палітзняволены. Яго затрымалі яшчэ да выбараў у 2020 годзе і асудзілі на 15 гадоў.