BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі дырэктара гарадзенскага агенцтва нерухомасці

Затрымалі дырэктара гарадзенскага агенцтва нерухомасці.

Відэа з затрыманым мужчынам апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Раман Смірноў, ён з’яўляецца дырэктарам «Гарадзенскага агенцтва нерухомасці».

На камеру мужчына гаворыць, што яго ўжо затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама ён, маўляў, «пісаў каментары ў тэлеграм-каналах з абразамі на адрас службовых асоб і прэзідэнта», а таксама нібыта адпраўляў інфармацыю ў чат-боты каналаў «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta.

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

У затрыманні ўдзельнічалі байцы атрада спецыяльнага прызначэння “Тайфун”. Гэты атрад у Гародні стварылі амаль год таму “для барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы”.

 Беларускае Радыё Рацыя