BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі дырэктара сеткі крамаў “Мацярык”

Сілавікі затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крамаў “Мацярык” Аляксандра Апольку за ўдзел у пратэстах 2020 году. Ролік з ім апублікавалі ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў.

На відэа мужчына называе сваю пасаду і кажа, што затрыманы за “удзел у несанкцыянаваных маршах”. Таксама ён называе свой заробак.

Падрабязнасцяў затрымання сілавікі не прыводзяць. Дзе цяпер Аляксандр Аполька і паводле якога артыкулу ці артыкулаў яго абвінавачваюць, таксама невядома.

“Мацярык” – беларуская сетка будаўнічых гіпермаркетаў. У Беларусі пяць крамаў “Мацерыка” — дзве ў Менску, па адной — у Віцебску, Берасці і Гародні.