Сілавікі затрымалі групу людзей, якія пакінулі негатыўныя пасты аб гібелі ў ДТЗ супрацоўніка Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, піша «Люстэрка» са спасылкай на неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
У сваім допісе сілавікі паказалі здымак экрана з пяццю каментарамі, якія выклікалі ў іх абурэнне і жаданне завесці з гэтай нагоды справы. Аднак колькасць затрыманых не ўдакладняюць.
Прапагандысты адзначылі, што затрыманыя «адкажуць за свае словы па ўсёй строгасці закона».
Раней у Беларусі грамадзян затрымлівалі за негатыўныя каментары пасля гібелі авіяпілотаў, супрацоўніка сілавых службаў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам і з іншых падстаў. Апошнім часам затрымлівалі за каментары пра тэракт пад Масквой.
Нярэдка ў такіх выпадках на людзей заводзяць не адміністрацыйныя, а крымінальныя справы.