BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі яшчэ двух высокіх начальнікаў з Беларускай чыгункі

Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», атрыманай ад яе крыніц, 29 ліпеня прайшоў цэлы шэраг затрыманняў сярод кіраўніцтва з упраўлення Беларускай чыгункі.

Фотакалаж: belzhd.link

Паведамляеца пра затрыманне намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна, а таксама галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага. Абодва названыя кіраўнікі БЧ з’яўляюцца «выхадцамі» з Віцебскага аддзялення чыгункі.

Акрамя названых, таксама нібыта затрыманы дырэктар Менскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў, які кіруе гэтым прадпрыемствам з 2016 года.