BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі кіраўніка камітэта аховы здароўя Менску

Два выданні з спасылкай на свае крыніцы напісалі пра затрыманне Ігара Юркевіча, начальніка камітэту аховы здароўя Менскага гарвыканкама.  Ігар Юркевіч з канца мінулага працоўнага тыдня ў СІЗА:

Пра тое, што Ігар Юркевіч затрыманы, паведаміла і зарэгістраванае ў Беларусі сеткавае выданне Tochka.by. Міністэрства аховы здароўя адмовілася ад каментароў, сілавыя структуры і Менскі гарвыканкам пакуль таксама не адказалі на пытанні журналістаў Tochka.by.5 чэрвеня Ігара Юркевіча не было на працоўным месцы, высветліла Свабода.

На сайце камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Юркевіч пазначаны як старшыня. У ягонай прыёмнай не пацвердзілі, што ён у СІЗА, але і не змаглі сказаць, дзе ён цяпер знаходзіцца.

Фота: камітэт па ахове здароўя Менгарвыканкама