BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі маці анархіста Францкевіча і яе сястру, калі яны прывезлі яму перадачу


19 ліпеня ў калёніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Тацяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына.

Аляксандр Францкевіч з маці.

Пра гэта Свабодзе паведамілі крыніцы з групы сваякоў палітвязняў, якія спаслаліся на сведак затрымання. Паводле крыніцаў, разам з Тацянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі.

Прычыны затрымання сведкам невядомыя.

Аляксандар Францкевіч — вядомы актывіст анархісцкага руху, які ў 2010-х гадах ужо адбываў пакаранне зняволеннем за акцыю пратэсту. Другім разам Францкевіча затрымалі ў 2020 годзе і асудзілі на 16 гадоў і 9 месяцаў паводле шэрагу абвінавачанняў, уключна з стварэннем экстрэмісцкага фармавання.

Аляксандра Францкевіча беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем.