BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў Беларускай чыгункі

ГУБАЗіК затрымаў шэраг супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтра кіравання перавозкамі. Пра гэта паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Фота: nur.kz

Сярод затрыманых фігуруюць прозвішчы: Віталь Панюшэнка — начальнік службы перавозак; Фёдар Шулянкоў — намеснік начальніка службы — начальнік Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак; Аляксандр Іваноў — першы намеснік начальніка Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак — начальнік аператыўна-распарадчага аддзела ЦКП.

Папярэдне затрыманым інкрымінуецца атрыманне хабару. Мяркуецца, што гэтая аперацыя праведзена ў рамках справы першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі за хабар раней і ў тайніках якога знайшлі $3 млн.