BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрымана актывістка Галіна Лагацкая

10 красавіка ўвечары была затрымана актывістка Галіна Лагацкая.

Галіна Лагацкая пайшла у Кастрычніцкі РУУС Менска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі 2 гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Зараз ж ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.

Вядома, што яна «затрымана на 72 гадзіны», то бок, верагодна, да суда па адміністрацыйнай справе. Сутнаць абвінавачвання невядома.

вясна