BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Затрымана ў шмат разоў больш, чым памілавана”

У Беларусі памілавалі 18 асуджаных, 15 з якіх – палітвязні. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Большасць памілаваных (11 чалавек) — жанчыны, сярод якіх адна знаходзіцца на апошнім тэрміне цяжарнасці.

Алег Кулеша
Алег Кулеша

Навіну каментуе прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша:

– Тая падзея, што памілаваная чарговая колькасць палітвязняў, не гаворыць ні пра што, таму што затрымана ў шмат разоў больш, чым памілавана. Тым больш, што ў нас ёсць дакладныя звесткі пра тое, што зараз  палітвязням, у адрозненне ад мінулых разоў, прапаноўваецца падпісаць паперу, што яны застаюцца жыць на тэрыторыі Беларусі.

Усяго з 2020 года, па інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, у Беларусі “памілавалі” 605 палітычных зняволеных і за той жа перыяд статус палітвязня атрымалі 4 499 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя