BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманаму ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць новымі артыкуламі

Ён займае прынцыповую пазіцыю і за кратамі, абскарджваючы пастановы адносна свайго арышту.

Раней яго затрымалі сілавікі і катавалі за малітвы пра хутчэйшае завяршэнне вайны. Цяпер рэжым абвінавачвае святара ў “злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых”.

Паводле “Хрысціянскай візіі”, гэта не першыя такія пагрозы супраць прадстаўнікоў каталіцкай царквы, але іх дагэтуль не могуць даказаць. Такі ціск выкарыстоўваюць дзеля разбурэння рэпутацыі.