Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра «хапун» на Лідскім ліцейна-механічным заводзе.

Паводле інфармацыі, некалькі чалавек былі затрыманыя наўпрост на працоўных месцах, піша «Вясна». Сцвярджаецца, што затрыманыя распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў сваіх сацсетках. За гэта іх усіх нібыта змясцілі ў ІЧУ.
Дакладная колькасць затрыманых невядомая.






