BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

Паводле інфармацыі «праваабаронцаў», кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Апроч гэтага, па-ранейшаму выводзяць з транспарту для размовы ўкраінцаў, якую едуць транзітам праз Беларусь, паведамляе “Вясна”.

Фота: t.me/viasna96

Падставай для «зацікаўленасці» чалавекам могуць стаць яго легалізацыя ў іншай краіне, доўгая адсутнасць у Беларусі, «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлефоне, і нават асабістая перапіска, якая сілавікам можа падацца «падазронай».

Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.