Падчас аблавы сілавікоў у Жлобіне затрымалі як мінімум трох чалавек. Пра гэта паведаміла Zerkalo са спасылкай на набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Пакаяльныя відэа затрыманых 14 красавіка апублікавалі прапагандысты. Усе трое – мужчыны. Адзін з іх працуе кіроўцам пагрузчыка ў кампаніі “Агростиль”, другі – спецыяліст у А1, трэці – гальванік на БМЗ.
На камеру затрыманых прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Прапагандысты ўдакладнілі, што ўсе яны сталі “фігурантамі крымінальнай справы”.