BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманы адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка


Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ягоных калегаў-вiкiпедыстаў.

Ён адзін з найстарэйшых дзейных рэдактараў і самы дасведчаны адміністратар. Асноўную ўвагу надаваў старажытнай гісторыі Беларусі, але большую частку часу займаўся падтрымкай парадку і мадэраваннем спрэчак.

Раней стала вядома, што адміністратарку беларускай Вікіпедыі Вольгу Сітнік арыштавалі паводле адміністрацыйнай справы на 10 сутак.