BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманы Дзмітры Кучук, які хацеў ушанаваць памяць Навальнага

У Менску затрыманы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітры Кучук.

Ён збіраўся ўскласці кветкі каля расейскай амбасады ў Менску – ушанаваць памяць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё. Кучук паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Падчас сёлетніх выбараў Кучук спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу па збору подпісаў за яго кандыдатуру ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, аднак у рэгістрацыі было адмоўлена.

Беларускае Радыё Рацыя