BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманы кіраўнік вытворчасці Conte Lingerie

Як сцвярджаюць сілавікі, Сяргей Кусонскі павесіў на працоўным месцы плакат «Не вайне».

Сяргей Кусонскі ўзначальвае Conte Lingerie — гэта адгалінаванне «Контэ», якое займаецца жаночай бялізнай. Раней быў першым намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі «Мілавіца».

Яму ставяць у віну што ў сваім офісе на інфармацыйных дошках нібыта павесіў плакаты «Не вайне» і «Слава вытворчасці, героям слава».

«Пакаяльнае відэа» з затрыманым апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

У якім статусе цяпер Кусонскі, не ўдакладняецца.