BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманых у Беларусі грамадзян Японіі і Украіны прызналі палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек.

Здымак ілюстрацыйны

Гэта — Вадзім Наўцэня, Андрэй Субцэльны, Сяргей Кабарчук, Павел Кабарчук (Кабарчукі — грамадзяне Украіны, асуджаныя нядаўна ў Гомелі агулам на 40 гадоў на дваіх), Людміла Дэйнека, Вольга Радзівонава, Данііл Палянскі, Аляксандр Судніковіч і Наканісі Масатосі (грамадзянін Японіі, пра затрыманне якога КДБ стала вядома ў пачатку верасня).

Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

У Беларусі зноў больш за 1300 палітвязняў. І гэта толькі прызнаныя праваабаронцамі, насамрэч палітычных зняволеных больш.