BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманых у справе секты «Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя» ўжо 11 чалавек

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрадаў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў і байцоў АМАПу ў розных рэгіёнах Беларусі затрымалі 11 чалавек, якія з’яўляюцца лідарамі і актыўнымі функцыянерамі міжнароднай секты. Яны адказвалі за працу беларускай арганізацыі. Пра гэта паведаміла sb.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў.

Скрыншот відэа

Секта дзейнічала ў Беларусі з траўня 2023 году. Цяпер сілавікі правяраюць затрыманых на магчымае здзяйсненне ашуканскіх дзеянняў у дачыненні грамадзян і іх маёмасці, распальванні рэлігійнай варожасці, закліках да правядзення дэструктыўных акцый, экстрэмізму.