Завазны выпадак адру выяўлены ў Добрушы. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Як адзначаецца, захварэў дарослы.

Выпадак завазны. Апошні раз адзёр на тэрыторыі раёну рэгістравалі ў 2019 годзе. У Беларусь адзёр раптоўна вярнуўся ў мінулым годзе – вірусная інфекцыя амаль не сустракалася тры гады. Міністэрства аховы здароўя 26 студзеня паведаміла пра 204 выпадкі. Большасць тых, хто захварэў, не былі вакцынаваныя.
Адзёр – адна з самых заразлівых хвароб. Лекаў ад адру не існуе, ёсць толькі вакцыны і спосабы палегчыць сімптомы. Хвароба небяспечная сваімі ўскладненнямі, у цяжкім выпадках можа прывесці да слепаты, пнеўманіі і так далей, а таксама да смерці.
Беларускае Радыё Рацыя