Таццяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінаваныя па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша «Вясна».

Паводле версіі следства, Марыніч і Хамянкова, акрамя ўсяго іншага, маюць дачыненне да «ўчынення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-ым годзе».
«Іх асноўная мэта — дыскрэдытацыя канстытуцыйных асноў Рэспублікі Беларусь, падтрыманне радыкальнага і пратэстнага патэнцыялу, а таксама захоп улады неканстытуцыйным шляхам».






