Беларускі фонд BySol хутка завершыць сваю традыцыйную акцыю “Збяром у сад і школу дзяцей палітвязняў”.

“З пачатку праекту мы атрымалі нямала сродкаў, і частка з іх ужо накіраваная сем’ям”, – распавёў медыя-менеджар ініцыятывы Антось Жукаў.
-Зараз мы сабралі трошкі больш за палову сумы. Мы бачым вялікую падтрымку з боку беларускіх СМІ, беларускіх інфлюэнсераў, бачым, што гэтая хваля бліжэй да 1 верасня нарастае, таму мы спадзяемся, што неўзабаве атрымаецца сабраць усю суму, і дзеткі атрымаць свае прыналежнасці для таго, каб пайсці ў школу.
Нагадаем, згодна з акцыяй, на кожнае дзіця да 16 гадоў плануецца выплаціць па 100 еўра. Усяго такіх непаўнагадовых, бацькі якіх падалі заяўку на дапамогу, – 244.
Падтрымаць збор яшчэ можна на сайце BySol (https://www.bysol.org/be/bs/school2025/.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






