Завочна будуць судзіць пецярых каліноўцаў. Следчы камітэт паведаміў, што спецыяльная вытворчасць, якая мае на ўвазе завочнае асуджэнне, адкрытая супраць пяці чалавек, звязаных з Палком Каліноўскага, які ваюе ва Украіне

Паводле Следчага камітэта, «акрамя ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі суседняй дзяржавы, група аб’яднана ідэяй уварвання ў Рэспубліку Беларусь для ініцыявання ўзброеных сутыкненняў з праваахоўнымі органамі і ўзброенымі сіламі нашай краіны, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады злачынным шляхам і ліквідацыі грамадзян, нязгодных з прапагандуемай ідэалолгіяй».
Фігурантам інкрымінаваны шэраг артыкулаў крымінальнага кодэксу, сярод які «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі».
Беларускае Радыё Рацыя