BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Завочны суд над пяццю каліноўцамі рыхтуецца ў Менску

28 студзеня Менскі гарадскі суд пачне разгляд завочнай крымінальнай справы пяці добраахвотнікаў палка Каліноўскага. Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Здымак ілюстрацыйны

Абвінавачанымі па справе з’яўляюцца былы намеснік камандзіра палка, цяпер прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, штурмавік атрада “Волат” Аляксей Кавальчук, інструктар ПКК Аляксей Назараў, экс-камандзір Дзяніс Прохараў і таксама экс-камандзір, цяпер член савета камандзіраў Павел Шурмей. 

Нагадаем, батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.

Беларускае Радыё Рацыя