BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зазулінская: Дапамога добраахвотнікам – прыярытэтная задача

Дапамога добраахвотнікам – адна з прыярытэтных задач нашай дзейнасці. Пра гэта распавяла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі Вольга Зазулінская, якая выступіла на слуханнях АПК перад Каардынацыйнай Радай. У гутарцы з нашым радыё яна зазначыла тры найбольш важныя дасягненні за мінулы год.

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі - Вольга Зазулінская.
Вольга Зазулінская

– ТОП-3 для нас. Першае, нас больш не называюць міністэрствам па палітвязням, а кажуць, што мы прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. Мы намагаліся, каб быў сфармаваны такі брэнд. Другое, гэта прафесійная каманда, якая створана ў прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы. І асноўнае, тое, што мы сфармавалі брэнд добраахвотніка, пра гэта кажа кожны беларус, яны разумеюць, што гэта прыярытэтны накірунак што гэта людзі, якія вартыя дапамогі, што мы павінны шукаць грошы, каб ім дапамагаць.

Цяпер у супрацы з былымі дабраахвотнікамі клубу “Крывічы” прадстаўніцтва ладзіць лагер для падлеткаў у Польшчы. Ён пройдзе з 11 па 25 жніўня.
Падтрымаць збор можна на сайце фонду “Краіна для жыцця”: https://www.stranafund.org/kampanii/krywiczy

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя