Разам з еўрапейскімі партнёрамі беларуская моладзь у замежжы распавядае пра тое, што адбывалася ў Беларусі падчас так званай электаральнай кампаніі.

Важна надалей агучваць сітуацыю ў Беларусі вуснамі студэнтаў, – распавёў чалец рады Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Яўген Дзенісенка:
-Першая тэма, якая была напачатку года, гэта выбары ў Беларусі. Мы спрабавалі збіраць інфармацыю пра тое, як парушаюцца правы студэнтаў падчас выбараў. Таксама атрымалі доказы таго, што як заўсёды быў выкарыстаны адміністрацыйны рэсурс для таго, каб зацягнуць студэнтаў на датэрміновае галасаванне. Потым у сам дзень галасавання. Мы спрабавалі з нашымі партнёрамі еўрапейскімі распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
ЗБС – гэта незалежная студэнцкая нацыянальна-арыентаваная чалецкая арганізацыя. На дадзены момант яна дзейнічае пераважна ў замежжы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






