BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Збоі ў падачы электраэнергіі – галоўная праблема ў Кіеве

Падача электраэнергіі і збоі ў ёй – такая цяпер тэма нумар адзін для тых, хто жыве ва ўкраінскай сталіцы. Графікі з дакладным часам адключэння зрабіць цяжка, паколькі невядома дзе яшчэ здарыцца прылёт расейскіх ракет.

Пра сваё бачанне сітуацыі распавядае грамадзянін Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінец, спадар Генадзь:

– Жыццё ў Кіеве такое, як і было, толькі больш адключаюць свет. А калі адключаюць свет, становіцца дрэнная сувязь, інтэрнэт, і ўсё астатняе. Праца-дом-праца, больш нічога іншага. І толькі трэба падладжвацца пад графік выключэння святла. Прыгатаваць паесці, памыць, бытавыя патрэбы, усё зараз пад электрычнасць.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 865 дзень. Гэта ўжо амаль што два з паловай гады баявых дзеянняў на ўкраінскай тэрыторыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя