BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборы ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў праходзяць у Магілёўскай вобласці

Для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці, гэта на ўсходзе Беларусі, 27 траўня праводзіцца зборы з ваеннаабавязанымі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Ілюстрацыйнае фота

Адзначаецца, што на зборах, якія заяўленыя як “планавыя” і “навучальныя”, будзе адпрацаваны “комплекс мерапрыемстваў, скіраваны на падвышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фармавання і падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў да выканання задач”.

Асноўная ўвага, як паведамляе ведамства, будзе нададзеная “сумеснаму выкананню задач разнастайнымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама падраздзяленнямі ўнутраных войскаў”.

Пра падобнае правядзенне збораў ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў у Берасцейскай вобласці Мінабароны паведамляла 13 траўня, вучэнняў з войскамі тэраабароны ў Гародні — 17 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя