Міжнародная супраца ды рэалізацыя праекта “Адаптуемся разам” зараз у прыярытэце для прадстаўнікоў Задзіночання беларускіх студэнтаў. Да таго яны актыўна дапамагаюць з атрыманнем стыпендыяў і легалізацыяй у эміграцыі для беларускага студэнцтва.

Кажа чалец рады ЗБС Яўген Дзенісенка:
– У ЗБС трэба сказаць, што ў гэтым годзе з’явілася некалькі накірункаў працы. Магчымасць таксама рэалізаваць новыя праекты. Напрыклад, першы і даволі важны, які мы арганізуем, гэта праект, звязаны з дапамогай беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў Польшчы. То бок гэта праект, які прадугледжвае некалькі сустрэч у розных гарадах Польшчы, дзе мы як ЗБС запрошаныя ментарамі. Хочам дапамагчы беларускім студэнтам і распавесці пра навучанне ў Польшчы.
“Мы ствараем умовы суб’ектнасці беларускіх студэнтаў і студэнтак, каб яны маглі абараніць свае правы, інтарэсы і акадэмічныя свабоды. Нашы асноўныя каштоўнасці: правы чалавека, беларуская незалежнасць, мова і культура, салідарнасць і ўзаемадапаамога ды еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі,” – гаворыцца ў апісанні ЗБС на афіцыйнай старонцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






