BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Здароўе пастара Алега Лойкі сур’ёзна пагоршылася за кратамі

У яго баліць сэрца і з-за міжпазванковых грыжаў яму вельмі цяжка проста хадзіць.

пастар Алег Лойка
Алег Лойка

49-гадовага пастара Алега Лойку затрымалі па «справе Гаюна». Яго абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Сяргей Сакалоўскі. На судзе палітвязень не прызнаў, што зрабіў злачынства.

Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ.

вясна