Украінцы канцэнтруюцца зараз больш на абароне сваёй краіны, але пры першай жа магчымасці будуць гатовыя вярнуцца да контрнаступу.

Адчуваецца стомленасць, але баявы дух нязломлены, – распавяла беларуска Вольга Чэранкова, якая ў ваенны час жыве ва Украіне:
– Напэўна, стомленасць бярэ сваё агулам, але я ні ад каго яшчэ не чула тыпу “пара здавацца” ці пра перамовы. У гэтым плане такога няма, баявы дух застаўся. Хоць крыху ўсе стаміліся, але здавацца ніхто не збіраецца.
Актыўныя баявыя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі вядуцца 695 дзён. 24 лютага бягучага года будзе роўна два гады з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя